Зязюля
На беразе рыбу лавілі мужыкі.
Зязюля галосна тут стала кукаваць,
Рашыла я з лёсам сваім не жартаваць.
Не трэба , зязюля, гады мае лічыць!
Бо колькі Бог хоча, я столькі буду жыць.
Лепш песні са мною, зязюля , заспявай.
І прыме ўсім сэрцам іх родны, любы край.
Не трэба , зязюля, гады мае лічыць.
Пакуль мне жывецца, я з песняй буду жыць.
Хай птушкамі словы над краем паляцяць.
Гады не лічы, ты! Давай лепш спяваць.
І птушачка змоўкла, не стала кукаваць.
Хацела, напэўна, яна закрыўдаваць.
А я не здалася і чулі мужыкі -
Я песню спявала ля чыстае ракі.
Свидетельство о публикации №124062306680