За чэрвень!

За чэрвень самы першы тост,
І за сунічныя кактэйлі!
За добры старт, наш мілы госць!
Каб песні летнія звінелі!

Каб ліўся радасці ручай
І каб была вясёлка ў небе,
Каб вырас добры ураджай
І каб усім хапіла хлеба.

За чэрвень ! Лета за акном
Нам шапаціць лістотай клёна.
Танцуе польку з васільком
На траўцы мяккай ды зялёнай.


Рецензии