Летни ранак

Летні ранак. Мне яшчэ так мала.
Меней трэба. Ёсць ,здаецца, ўсё.
Маладыя бацька мой і мама.
І жыццё, наперадзе жыццё.

Там бабуля гаспадарыць ў хаце.
На стале - сняданак. Смаката!
Глянь : яешня смажаная з сальцам
І аладкі - ўцеха жывата!

І жыве там шчасце. На надворку
Песня пеўня дзіўная гучыць.
Летні ранак. Ды цяпер так горка,
Бо жыццё не йдзе, а ўжо ляціць...


Рецензии