Цвiце лаванда

Цвіце лаванда каля хаты
І ў яе светлай сіняве
Рой матылькоў і пчол крылаты
Перадыхнуць людзей заве.

Перадыхнуць. Забыць турботы.
Забыць, што дзесьці йдзе вайна
А тут пчаліныя прылёты
А тут сканчаецца вясна.

І веру я - прайграе банда,
Бо не к дабру жыццё вядзе.
Ля хаты сіняя лаванда,
Як неба мірнае цвіце.


Рецензии