Час нянавiсцi. Эпоха цемрашальства
Чароўная казка зноў не пачнецца
І зіхоткі месяц ўначы
Будзе толькі халоднай плямай,
Крыклівыя птушкі
забудуць пра спевы,
А часовы дождж забудзе,
што трэба перапыняцца,
А я забуду,
што трэба змагацца
З гэтым прыгнётам "часовым"...
І калі пайду купацца,
Аддаць сваю душу азёрам,
Можа гэта спатоліць смагу
ў нас абаіх?...
Ці ў нас саміх
Яшчэ многа благога?...
Часам звышмеры,
Нават уласнай пажадзе
яе да халеры,
Ад самой сябе падчас ёй прыкра...
Але сумны вандроўнік
табе не падкажа выхад,
Гэтае выйсце не знойдзеш у час маны...
У час вялікай маны і ганьбы
Славу сабе здабываюць шакалы
і цыркавыя малпы,
лепей спаў бы...
Так хочацца гэта праспаць...
Гэты сон такі цягамотны, жахлівы,
І брыдкія здані крывавыя крылы
Свае уздымаюць вышэй...
І вышэй падымаюць пачварныя целы,
І блукаюць у небы мярзотныя цені,
а куды паляцелі?...
У золак
З такою знаёмаю барвай,
За небакраем іх вабяць удары,
Удары, удары, удары!
І здагадацца не цяжка чым гэта ёсць...
Па крыках шалёных птушак чуллівых,
Па далёкіх і штучных грымотах імклівых,
Па скалананні зямлі,
Што прабуе ўтрымаць
тое што засталося,
Па металічнаму паху,
які разносіць
вецер гаркавы...
Ён не знайшоў сабе пары-
ізноў адзін...
Давай з табой уляцім
далей ад свары...
Ды ён не пачуў...
Ці не хацеў ляцець
Туды, дзе не чутна
ні ўдараў ні крыкаў,
А дождж знарок
Толькі пачаў мацнець,
і я вымак...
Але змокнуць пад ім ўсё-ткі лепш,
чым ад слёз...
Свидетельство о публикации №124062103902