Памiж усiх маiх шляхоу...
Паміж усіх маіх шляхоў
Ты паўстаеш каханнем верным.
Не трэба мне прызнання слоў,
Тваё каханне поўніць вены.
Яно са мною дзень і ноч,
І ад яго мне ўжо не збочыць.
Ты іншага мне не прароч,
Не трэба лепшага прарочыць.
Усё было: і цені мук -
У час сумнення, ці разлукі.
Ды не тваіх не трэба рук,
Агонь кахання - твае рукі.
Не трэба мне прызнання слоў,
Бо я кахаю не за словы.
Паміж усіх маіх шляхоў
Ты паўстаеш зарой нанова.
20. 06. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124062002978