Свежы ранак
Прамчала навальніца.
Выходжу я на ганак,
Бо ўжо зусім не спіцца.
Ізноў настрой вясёлы
За сонейкам плыве
І рояцца, як пчолы,
Надзеі ў галаве.
З надзеяў ткуцца планы
Як існасць мар стварыць,
Як спрасці без заганы
Да волі сцежку-ніць.
Што прад вачамі ўецца,
Хоць ты бяры яе,
Ды ў рукі не даецца
Ў эфіры растае.
Але наступіць ранак
Салоўкаю апеты
І я ў святле заранак
Сцежку знайду да мэты!
Свидетельство о публикации №124061905201