Разумнымi становiмся з гадамi...

***
             Не трэба быць за сэрца разумней...
                                                 Яўгенія Янішчыц

Разумнымі становімся з гадамі:
Не адкрываем сэрца і дзвярэй,
На свет глядзім крытычнымі вачамі.
Не трэба быць за сэрца разумней!

Ва ўсім шукаем нейкага падвоху
І прымушаем жыць сябе хутчэй.
Не давяраем часам нават Богу.
Не трэба быць за сэрца разумней!

Ў каханні шчырым бачым ашуканне
І кампліменты лічым за ялей.
А без кахання што? - Расчараванне.
Не трэба быць за сэрца разумней!

І вершы часта пішам для прызнання,
Каб там былі і дактыль, і харэй.
А што такое верш? - Замілаванне.
Не трэба быць за сэрца разумней!

19. 06. 2024 г.


Рецензии