Любяць тых, хто сябе называе святым...
Любяць тых, хто сябе называе святым.
Гэтым цешыць сваё самалюбства.
Славалюбным не быў, проста быў маладым,
Што апраўдвае рознае глупства.
Пасталеў, памудрэў, а пыхлівым не стаў.
Мне да святасці - вельмі далёка.
Неахайныя вершы таксама пісаў,
У чым каюся сёння глыбока.
Любяць тых, хто сябе называе святым
І за правіла лічыць такое.
Самалюбства паэта - каромыслам дым,
Дзе не дыхае слова жывое.
18. 06. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124061802317