Мройнае жаданне

От даў бы Бог зноў юным стаць,
Нагу з тытану “абкатаць",
Каб таза-сцягнявы сустаў
Надзейным, як стары мой стаў!

Каб мог вальс, танга танцаваць,
Цярэшні з дрэва даставаць
З галін, што найбліжэй да сонца -
Яны ж салодкія бясконца!

Пунсовыя, на сонцы ззяюць
І вуснаў мёд напамінаюць,
Што піў ажно да рана я
Калі сны мроіла каханая.

Ды што рабіць? Час пралятае
І ўсё хутчэй жыццё гартае
Старонкі лёсавага плана,
Як Мойрамі наканавана.

Але, як бы час ні ляцеў,
Я ўсё закончу, як хацеў,
Пасля ж чакай мяне край родны,
Кут самы мілы і свабодны!


Рецензии