Летняя смуга, прарочы ветрык...
Летняя смуга, прарочы ветрык.
Навальніца будзе, будзе дождж.
Будзе дзён нямыя кіламетры
На адрэзкі рэзаць часу нож.
Будуць дні турботныя і думы,
Бестурботны і глыбокі сон.
І душы разладжаныя струны
Будуць блямкаць невясёлы звон.
Закульгае рыфма: думы - струны.
Хтосьці скажа, хтосьці прамаўчыць,
Бо няма заўсёднае фартуны,
Каб сябе бяспройгрышным лічыць.
Дый на гэта знойдзецца зайздроснік,
Што захоча пераняць "смугу".
Навальніца будзе, будзе дожджык,
Будуць вершы, як пісаць змагу.
17. 06. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124061703149