ШТО ТЫ ЁСЦЬ
Зыркай летняю зоркаю свецiцца твар.
Немагчыма табой ў гэты дзень надзiвiцца,
Як схаваць назаўжды тваё сэрца ад хмар?!
Каб цябе не згубiлi надзея i вера,
Што за зiмняй завеяй надыдзе вясна,
Згiне ноч, прыдзе золак, рассеецца цемра,
Зачаруе дзянёк, бы кiлiшак вiна.
Сёння дзень авiвае па летнему шалем,
Весялiмся з табой у твае дваццаць пяць.
Хтось з ухмылкай рыхтуе мне вострае джала…
Ну падумаеш двойчы… Не ўсiм гэта знаць.
Няхай мчыцца жыццёвая плынь твая ўдалеч,
Песцяць хвалi лагодныя, маняць з сабой,
Каб жыццё цябе птахам крылатым прамчала,
Правяло вузкай сцежкаю Божай рукой.
Сустракала свае дваццаць пяць яшчэ доўга,
Пра-пра-праўнук з табою падняў свой бакал
З гучным тостам: «Падзяка ляцiць хай да Бога,
Што ты ёсць, што цябе нам на шчасце паслаў.
Свидетельство о публикации №124061702650