Тройца
Мая краіна - пах духмяны,
Бяроз задумлівых абшар,
Блакітны вобраз палатняны,
Палеў, лясоў зямных душа.
Хто змерыў шчасце соллю з потам,
Крывею радасць набываў,
Той зберажэ сваю свабоду
І думак светлых ідэал.
Той абароніць продкаў памяць,
Спрадвечнай мары мірны густ,
Айца і Сына вечна славіць,
Святага Духа беларус.
Чэрвень 2024
Свидетельство о публикации №124061604763