Хмарны чэрвень неяк перажыць...

***
Хмарны чэрвень неяк перажыць...
Хмарны чэрвень хутка прабяжыць
І настане спёка летніх дзён...
Хмарны чэрвень, нізкі мой паклон
Ты прымі, я дзякую табе
За жыццё, за хмаркі ў сіняве,
Лёгкі ветрык, дожджык і расу
І за тое, што ў душы нясу
Шэрых хмарак ціхую красу.
Хмарны чэрвень неяк перажыць
І запомніць лісце, што дрыжыць
На бярозках пад маёй гарой...
Ты са мною, чэрвень, я - з табой.

16. 06. 2024 г.


Рецензии