Калi
Дзе ёсць душа, дзе ў словах ёсць палёт?
Дзе вобразы мінулага святыя,
Сучасным нам духоўны шлюць зварот.
Каб зноў адчуць былое хваляванне,
І не стрымаўшы радасці і слёз,
Спяшацца да каханай на спатканне,
Пад шаты белых за сялом бяроз.
Згадаўшы зноў шчаслівыя хвіліны
І спеў жанок у вечаровы час.
І тое, як былі мы ўсе адзіны,
Ды кожны быў шчаслівым сярод нас.
Каб зноў прыйшла ў сэрца асалода,
У сталым узросце думкамі аб тым,
Што песні ёсць такія ў народа,
Што як паветра трэба нам жывым!
Свидетельство о публикации №124061601994