Кроплi нiбы зiхацелi

Хельга абмывалася ў душы. Цеплыя каплі падалі  на белую скуру. Валасы ўсе так жа непаслухмяна віліся. Яна абмывала маленькія грудзі. Гучна шумелі струмені вады. Была чутна як па калідоры тупала Галіна Брачыславаўна.
  ... Крыху абмылася. Апранула танклявае тела ў халат.  Стомленасць
прайшла, адчула новы штуршок сілаў да жыцця. Не то каб гэта была посьмішка шчасця на вуснах, але прайшла млосць, як быццам яна была прыгатаваная да новых ўражанняў ў жыцці.
   Яшчэ была раніца. Заплакаў маленькі хлопчык.  Яму хацелася, можа таксама патупаць ножкамі, ці нешта сказаць магчымае, бо раніца таксама прыйшла да яго.
    На вуліцы ў вакне пачаўся цёплы дождж, ані хмарынкі на небе, яна ўзняла на рукі маленчу, здаецца той крэпенька усеўся, і ён глядзеў як
празрыстыя кроплі падаюць на траву і цвёрдую глебу. Будзе свяжо цэлы дзень.
    Вось бы зараз татка ўбачыў у вакно
свайго сынка, але ж яго не было.
     Маленьча паклаў сваю невялічкую ручку на шкло, як бы намагаўся дацягнуцца да цёплых кропель,  зразумела шкло.
    На сонцы кроплі нібы зіхацелі. Зеляніна асвяжылася, а на галінах былі бачны кроплі. Лёгкі ветрык як бы шапацеў паміж лісця, як быццам прадыхнула зямля.
   
   
   
   
 
    
   


Рецензии