Ты калi-небудзь спрабавала...

Слухай,
ты калі-небудзь спрабавала
разблытаць клубок падзей,
гэтыя вузлы-вузельчыкі,
калі рукі ўжо не слухаюцца,
у вачах заслона слёзная,
а ў скронях перастук пульса сэрца,
ледзь не скананаўшага?..

Дастаючы прыстасаванні розныя дзіўныя,
да халеры кідаючы ўсё на падлогу,
а там
куча хітраспляценняў ранейшых?..

Толькі гэтага зусім не памятаеш,
і страшна становіцца,
што падобнае не кантралюеш.

Ты сядзела тады гадзінамі,
адгукаючыся на родных патрэбы,
а яны зусім не бачаць недарэчнасці,
ні што робіцца ў руках, пад нагамі,
ні па жыцці твайму нязграбнаму?

І вось затупа,
і не ведаеш што рабіць,
бо сказаць камусьці нязручна.

Ведаеш, у мяне такое было.
Толькі я не плакаў,
я спытаў цябе чамусьці.

2019-2024

по-русски тут:

http://stihi.ru/2022/12/27/4044


Рецензии