Звычайны дзень, звычайная дарога...
Звычайны дзень, звычайная дарога.
Пейзаж звычайнаму адпавядае дню.
Звычайны дыялог душы і Бога.
Звычайны дзень я з сэрца не ганю.
Няхай у ім і радасці нямнога,
Я дзень звычайны берагу ў душы.
Стаю, маўчу ля роднага парога,
Як на парозе буры і глушы.
15. 06. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124061503392