Хвалямi пяшчотнымi...

Хвалямі пяшчотнымі
Музыка гучала.
Гукамі журботнымі
Жаль мой вызначала.

Ціхая, цудоўная,
Нібы вецер вее.
Музыка чароўная
Паланіць умее.

Песня летуценная
Ў гуках падалася.
Мара задуменная
Быццам адбылася.

Музыка крыштальная,
Родная, святая...
Жарсць непараўнальная
Гукамі вітае.

Хвалямі прыгожымі
Даляталі гукі.
Сэрца растрывожылі –
Вечны боль ды мукі.


Рецензии
Прыгожы пяшчотны верш на роднай мове! Прыемна Вас чытаць.

Мария Розумко   15.06.2024 09:43     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую, Марыя! Добрай раніцы ды поспехаў! З цяплом!

Татьяна Цыркунова   16.06.2024 08:58   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.