Не дзесяць мiльёнау, нас дзевяць мiльёнау...

***
Не дзесяць мільёнаў, нас дзевяць мільёнаў...
Пішу для мільёна, не болей.
Забітыя вокны, галоўкі бутонаў
Півонь над пакінутай доляй.

Пакінутай долі радкі пакідаю,
Пішу для мільёна, не  болей.
Я ўсё разумею, я многае знаю,
Я - колас апошні на полі.

Апошні я колас жытнёвы жыццёвы...
Забітыя вокны, забітая мова.
І ўсё ж берагу я падмурак, асновы -
Маё беларускае роднае слова.

12. 06. 2024 г.


Рецензии