Зноу пяройдзе у песню тыдзень...

***
                    У песню зноў пяройдзе тыдзень...
                                                     Яўгенія Янішчыц

Зноў пяройдзе ў песню тыдзень
І народзіцца радок.
Не бяда, калі не выйдзе,
Бо любы - вады глыток.

Ён, як сябар: ці надзейны,
Ці, бывае, не зусім,
Для душы ж - цвяток лілейны,
Застанецца век такім.

Паміж вернасцю і здрадай
Будзе ён, які ўжо ёсць.
Я яму любому рады,
Не няпрошаны ён госць.

12. 06. 2024 г.


Рецензии