Роднай Тучы!
Бог Марфей хай змежыць вочы,
Каб сустрэла без турбот
Ясны сонейка ўсход!
Хай у сне цябе люляе
Птушка івалга малая,
Што ў кустах гняздо звіла
Недалёка ад сяла
Над крынічнаю вадою.
Там, паўнюткі сырадою,
На спачын прылёгшы статак
З жуйкай любы меў занятак.
Сонца рдзела ў надвячорку,
Жабы ўжо вялі гаворку,
Мак у ступе камары
Таўклі ў золаце зары.
Недзе ў лозах на балоце
Драч, схаваўшыся ў чароце,
З пашы каб прагнаць кароў,
Бугаём надрыўна роў.
Ці жадаў нам:”Добрай ночы?”,
Бо і сам заплюшчыў вочы.
Міру жычыў ды спакою
І ў снах водар зверабою.
Свидетельство о публикации №124061202419