Мудрасць крылатая
Сіла народная.
Сэрцу адплатаю
Неверагоднаю.
Мудрасць жыццёвая,
Ты векавечная.
Простая, новая,
Смага сардэчная.
Мудрасць вялікая,
Ёй пакланяемся.
Часам з пралікамі
Цяжкімі знаемся.
Мудрасць бязмежная,
Мерка антычная,
Ты незалежная,
Казка практычная.
Мудрасць цудоўная,
Ясная, простая.
Птушка бязмоўная,
Склад твой без узросту.
Мудрасць шаноўная,
Для сталасці мера.
Звычка шыкоўная,
Ты – скрынка давера.
Свидетельство о публикации №124061202257
Як звычайна, адгукнуся экспромтам. Пішу на беларускай і рускай,
каб быць зразуметым усімі нашымі чытачамі:
*
Мудрасць крылатая, птушка ты рэдкая -
Не спакусіць цябе залатой клеткаю!
Толькі з сэрцам, што любоўю напоўнена,
Ты ўжывешся - ў абдымках вогненных!
*
Мудрость крылатая, птица ты редкая -
Не соблазнить тебя золотой клеткою!
Только лишь с сердцем, любовью наполненным,
Ты уживёшься - в объятиях огненных!
*
З падзякай і сардэчным цяплом,
Светослав Ярый 13.06.2024 21:44 Заявить о нарушении