Выпадковая сустрэча
Добрая, шчаслівая.
Стаў пагодным хмуры вечар.
Сэрца, ты чуллівае.
Запаветная сустрэча,
Светлая, цудоўная.
Адбываецца дарэчы –
Мілая, раптоўная.
Нечаканая сустрэча,
Ціхая, знянацкая...
Як павеяў цёплы вецер:
«Дзе пара юнацкая?»
Мімалётная сустрэча –
Сэрцу ты жаданая.
Нібы шаль лягла на плечы –
Радасць, Богам данная.
Ты апошняя, сустрэча...
Горкая, кароткая...
Зімнім холадам на плечы –
Нібы восень золкая.
Свидетельство о публикации №124061101434
Мира и Здравия,
Владимир Воронцов 69 12.06.2024 21:15 Заявить о нарушении