Я дачакаюся часiн
Каб сэрца заспявала жаваронкам.
Жыццё – яно, як мудры млын,
Вартуе шлях наш Божым вокам.
Я дачакаюся вясны часiн,
Каб выткаць неба залатою нiткай.
Дзе зорак ясных успамiн,
Духоўнай песняю ў вяках спавiты.
Я дачакаюся вясны часiн,
Калi усмешка упрыгожыць твары,
Калi ракi жыццёвай плынь
Чароўнай зоркаю асвецiць мары.
Я пачакаю тых часiн,
Калi аб мiры будуць лiцца песнi.
Калi замест былых руiн,
Узыдзе рунь i Божы Дух ўваскрэсне.
Свидетельство о публикации №124061005510