На раздарожжы часу i душы...

***
                                    На раздарожжы смутнае пары...
                                                                  Яўгенія Янішчыц
На раздарожжы часу і душы
Пішы свой верш, але без рэдактуры.
Ёсць толькі вецер смутнае глушы
І ёсць жыццё, але без палітуры.

А ў ім бывае ціш, як у бары,
Бывае радасць і бываюць буры.
З пустой душы пустое не бяры
І не наводзь ні кроплі палітуры.

Літаратура што? Яна - жыццё.
Няма жыцця, няма літаратуры.
Верш без жыцця - зусім не адкрыццё,
А танны бляск залішняй палітуры.

09. 06. 2024 г.


Рецензии