Ля гэтых вышынь
Дыямент!
Гэта здабыццё, збудаванне Айчыны.
Сакрамент.
Гэта Айчына: ніхто па кавалках
Не адбярэ,
Нагой не падпіхне, дзе паскабалкі,
Не заарэ...
Тут не паслухаю прапагандыстаў -
Уладар!
Дух не збаіцца майстроў-каратыстаў.
Пачвар.
Ля гэтых вышынь ужо нельга стрыножыць
Турмой.
Ганьбу, страх нельга множыць
О мой,
Геній адвечны, геній прыветны -
Выток, -
Думак мастацкіх каваль запаветны -
Радок.
Дзясяткі год незваротна мінулі.
А квет
Раскошай свабоды яны ўскалыхнулі, -
Сусвет!..
Свидетельство о публикации №124060805725