Пахмурны дзень лунае над зямлёй...

***
Пахмурны дзень лунае над зямлёй.
Я незваротна пакідаю ў ім
Пасевы песень тых, што не саспелі.
Жыву, як красадзён, я днём адным,
Як той лілейнік....
                                Толькі б сэрца грэлі 
Мне дні мае бясконцай цішынёй.

Пахмурны дзень лунае над зямлёй.
Няхай здаецца мне мой дзень пустым,
А спеўны ураджай чакае часу.
Няспелых песень адлятае дым
І дзень мой праясняецца адразу,
Бо ён не стане песняю пустой.

Пахмурны дзень лунае над зямлёй.
Як красадзён жыву, пішу іначай:
Лаўлю той міг, як яркаю зарой
Мне слова усміхнецца ці заплача
І разальецца песняю жывой.

Пахмурны дзень лунае над зямлёй...

07. 06. 2024 г.


Рецензии