Возера маё
З чыстаю вадою.
Песня прывітальная –
Зоркай маладою.
Возера прыгожае,
Праз лясочак – сцэна.
Песня, святу гожая,
Загучыць адметна.
Возера глыбокае
Смутак утапіла.
Зорка яснавокая –
Маладосць ды сіла.
Возера зацішнае,
Не вада – люстэрка.
Рыбакі ўвішныя,
Іх здабыча – мерка.
Возера празрыстае,
Ты з жывой вадою.
Памяць сэрца чыстая,
Пра вайну з бядою.
Возера блакітнае,
Зыбкае, жывое.
Берагам з ракітамі
Сэрца супакоіць.
Свидетельство о публикации №124060601671