Не пiшуцца вершы, працуецца у садзе...

***
                       Спачатку было Слова...
                                           Евангелле паводле Яна

Не пішуцца вершы, працуецца ў садзе,
Жывецца з дажджамі і без
І сніцца пры летнім начным зарападзе
Вясны адцвітаючы бэз.

Вясны адцвітаючы бэз зіхаціцца -
Карычневы шкліцца, блішчыць.
І хочацца сэрцу пра нешта забыцца
І толькі прыемнае сніць.

Жывецца з дажджамі і без - 
                                                нейк жывецца,
Працуецца ў садзе, складаецца верш.
І сэрца пяе, калі верш удаецца,
Бо слова спачатку, найперш.

05. 06. 2024 г.


Рецензии