Слуцкая легенда. Было не было 3
Памяткi аб тым, што зь iмi (дзеячамi-удзельнiкамi) здарылася далей…
З луцкевiчамi-адамовiчамi i iншымi. На каго спадзявалiся-абапiралiся, дзе i зь кiм апынулiся.
Пра адноciны памiж Васiлём Уладзiмiравiчам i Бацькам-чужынцам, аматарам яго неiснуючых вершаў, меў намер нешта дадаць…
Але…
Тыя ж Луцкевiчы (Iван да Антон) нават прозвiшчам да Слуцку шчыляцца-далучаюцца. Няхай яны самi i з Шаўлей (Шавель-Шауляй), што на поўначы сучаснай Лiтвы. Хай-няхай першы памёр ад сухоты яшчэ ў 19-м годзе, а другi (былы прэм’ер) зьехаў у Вiльню, дзе больш займаўся культурна-асветнiцкай дзейнасьцю. Пакуль… У 39-м паспеў павiтаць прыход савецкай улады, якая ў тым жа верасьнi яго i арыштавала, а потым i закатавала. А няма чаго было нацыянальным Адраджэннем займацца, ды Правадыра апранаць у «цень Азэфа»!
А яшщэ невядома, зь кiм бы апынуўся дзядзька Антось у часiну нямецкай навалы, калi б пiльныя-папераджальныя не пастарлiся.
Вунь, сын ягоны, Юрась, у калабаранты падаўся. У Радашковiцкай школе падырэктарстваваў. Здраднiк недабiты!
Ну, апошнее (пра здраду) – я больш да таго, чыё б (шведска-дзермантовае) сёння мычала, абапiраючыся на плячо ўсходняга зводнага «брата»…
«От их всевидящего глаза…»
У моцных абдымках вялiзнага брата
здранцьвела свабода, дыханне спяклося.
Нас зноўку пасодзюць за царскiя краты.
Па-свойму прарэдзюць пляценне валосся.
Кагосьцi – на выселкi. Да Магадану.
А iншых, як трэба, абмыюць у нафце.
Iмкненнем да ўлады той брат апантаны.
Як быццам у нас не адзiная мацi.
(3.09.2020)
Або
«Годзе»
Годзе! Годзе вам, паночкi,
Век хавацца за татар.
Ветрык дзьмухае паўночны.
Новы прыйдзе гаспадар.
Будзе досыць юшкi з хлебам.
Будуць конi зоркi пiць.
Шчодры млын i шчыльны невад.
Толькi крышку прыцярпi.
Адтрывай, мужык, няпраўду.
Крыўду-помсту не палi!
Ужадобку, ды не прагна
Лепшай долi адмалi.
(20-21.06.2021)
Гэта (пра «татар») – i да ўсходняй Арды, i да тых хаз-булатаў-булаховiчаў, што да большага (цi больш спрытнага) пана заўсёды iмкнуцца далучыцца. А i без падтрымкi – куды?! Як!?
«Татарынам» я пасьпеў i свайго «талiнца-сталiнца» (Улада П.) зачапiць… Па першаму разу – з удзякай, па другi – ужо з дакорам.
«За Скамандр и не только»
Татарину –
Спасибо! За Арину.
За скамандритов Лехоня.
И шляхту.
За гонор их
и вздор неповторимый
без ценза и оглядки на селектор.
За тех улан в безбашенной атаке.
За гибель безупречную, пустую.
И пусть о них не плачут даже маки,
с тобой налью и, стоя, оттостую.
(1.11.2019)
«Мы – разные»
В тебе сидит татарин. Во мне, увы, поляк.
Мы – русские, но с разною судьбою.
Ёсьць родная старонка, крывiначка-зямля.
Гаротная, са шчыраю любоўю.
Нас жменька. Вас – ватага. За нею – тьмы и тьмы.
То скифы, то суровые сарматы.
У вас – морские штормы и ветры Колымы.
А мы азёрнай вiльгаццю богаты.
Назначенный собою лукавый доброхот –
своим словам нисколько не хозяин.
Не надо росгвардейцев! Не надо лишних льгот.
Останемся хорошими друзьями.
(28.08.2020)
Дзе тут! З «застанемся сябрамi»…
Неяк так, крыху далучыўшыся-адхiлiўшыся.
А пра Юрку «радашковiцкага» я з намерам прыткнуў. Неяк кiўнуўшы Алесi (Алеске Давiдовiч).
Радашковiчы – месца прыкметнае. Да нашага гаротнага Адраджэння. З Купалам ды Тарашкевiчам.
I калi каму стане колам iмя «калабаранта» Юркi Луцкевiча, прапаную з большай павагай аднесьцiся да Iвана Луцэвiча. Дык iм жа i Купала будзе не даспадобы, калi ўжо па «часнаку».
А ў Радашковiчах з год (1922-1923) працаваў (у прыватнай гiмназii) i Макар Краўцоў (Касьцевiч), аўтар слоў гiмна Беларускай Народнай Рэспублiкi (Ваяцкага маршу, кастрычнiк 1919-га)
Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны свой прастор.
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор!
Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвона-белы,
Пакрый сабой народны рух!
На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой – усе да аднаго!
Імя і сілу беларуса
Няхай пачуе й убачыць той,
Хто сьмее нам нясьці прымусы
І першы выкліча на бой.
Браты, да шчасьця мы падходзім:
Хай гром грыміць яшчэ мацней!
У крывавых муках мы народзім
Жыцьцё Рэспублікі сваей.
З 1921 года Макар Мацьвеевiч жыў у асноўным у Вiльнi, дзе падвяргаўся арышту польскiмi ўладамi (1926). Пасля вялiкага вызвалення «ўсходнiх крэсаў» «старэйшым братам» трошкi папрацаваў у «Вiленскай праўдзе», пакуль, разам з бацькам Юркi Л. i дзедам Зянона Пазьняка (i iнш.) не быў затрыманы i асуджаны ўжо руплiвымi вызвалiцелямi.
Загiнуў недзе ў турмах. А ня трэба было такiя маршы-гiмны складаць! I, ўвогуле, займацца распаўсюджваннем мовы ды сьвядомасьцi.
Вось не давялося тады Краўцову (i iншым) праслухаць лекцыю аднаго выбiтнага гiсторыка, якi адкрыў невядомыя факты з жыцця Францыска Скарыны ў Пiцеры ў эпоху неалiту, пра сапраўдную нашу незалежнасьць. Ну, хоць бы ад 17 верасьня мiнулага года. А дарма! Праслухаў бы i такую лухту ўжо нiколi б не стварыў
[В союзе с восточнославянскими соседями белорусские земли развивались, а в объятиях Запада – погибали. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил на патриотическом форуме «Это НАША история!», посвящённом Дню народного единства.
«Мы будем помнить – без этого нельзя! – и напоминать всем о том, что в союзе с восточнославянскими соседями белорусские земли развивались (и Киевская Русь, и Российская империя, и СССР), а в объятиях Запада (не единожды мы находились там) – мы погибали, мы загнивали как нация. Нас грабили, уничтожали как этнос и в эпоху Речи Посполитой, и в период 20-летнего польского порядка на наших западных землях. Землях, которые и сегодня польские элиты называют своими «восточными крэсами». Вы знаете, мы не белорусы, мы просто «крэсы якiя-та». И когда вы оцениваете, и кое-кто думает: «Вот эти бедные беглые там сидят…». Какие они белорусы? За какую они независимость? Они за «крэсы». А я хочу, чтобы мы белорусами были. Чтобы дети наши были белорусами. А белорусами мы будем только на своей земле», – подчеркнул Президент.
«Вспомните: не успев получить буквально из рук ленинского Совнаркома своё государство после более чем 100-летнего перерыва, польские власти сразу же предъявили претензии на белорусские территории. С позиции сегодняшнего дня мы видим неизбежность этой геополитической катастрофы в нашей истории».
Как показало впоследствии время, воля противостоять агрессору у народа была, заметил Александр Лукашенко. Не было единства в правящих кругах, которые в начале ХХ века стояли у истоков создания белорусского национального государства, обратил он внимание].
«Наша земля, опустошённая германской оккупацией (это в начале века, не в середине), была тогда растерзана внутриполитическими распрями. В 2020 году нам это хотели подкинуть, история повторяется. Одни – местные националисты из числа сторонников БНР – грезили о власти любой ценой. Так было в 2020-м – это уже наследники их. Они думали только о власти: как схватить, порвать, поделить между собой. Даже тогда, в начале века, они готовы были это делать под сапогом кайзера, под сапогом немцев. В середине прошлого века это опять повторилось. Другие жили мечтами о мировой революции: мало было на этой территории, надо было совершить мировую революцию. И в первом, и во втором случае интересы нашего народа либо отрицались в принципе, либо отодвигались в сторону как «несвоевременный» вопрос. Наши интересы были не вовремя, они игнорировались. Почему? Потому что мы не были хозяевами на своей земле. Мы не были суверенными. Ничего у нас не было: ни государства, ни власти и земли не было. Поэтому и перекраивалась карта республики как угодно и кем угодно. И самое страшное – без участия самих белорусов».
– Сам гарант незалежнасьцi ўрокi гiсторыi засвоiў (а дзе i паправiў) i нават таго Скарыну ў Пiцер больш не ссылаў. Ну, гэта яшчэ не азначае, што Францыску, пры iншых абставiнах, на арэхi не дастанецца.
Калi без жартаў (?!), з тых, чыё жыццё таксама было зьвязана з Радашковiчамi, асаблiвай падзякi заслугоўвае ўраджэнец Вiлейкi Аляксандр Мiкiтавiч Уласаў (1874-1941).
[беларускі грамадскі і культурны дзеяч, выдавец, публіцыст. Вучыўся ў Пінскім духоўным, Лібаўскім рэальных вучылішчах, у Рыжскім політэхнічным інстытуце (1899 – 1905). Адзін з арганізатараў Беларускай сацыялістычнай грамады, член яе ЦК, рэдактар-выдавец газет «Наша Доля» і «Наша Ніва», часопіса «Саха», краязнаўчага часопіса «Лучынка», віленскага выдавецкага таварыства «Наша хата». У Заходняй Беларусі сенатар польскага сейма. Супрацоўнічаў з Беларускім пасольскім клубам (1922). Кааптаваны ў склад Рады БНР (1918). Арганізатар і адзін з кіраўнікоў ТБШ. У 1922 – 1929 гадах пад яго апякунствам дзейнічала Радашковіцкая беларуская гімназія імя Ф. Скарыны. Вітаў вызваленчы паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. Вывучаў эканоміку Беларусі, аграрныя пытанні. 16.10.1939 г. арыштаваны органамі НКУС і асуджаны як «сацыяльна-небяспечны элемент» на 5 гадоў зняволення ў ППЛ. Высланы ў Сіблаг Навасібірскай вобласці (Расія). Памёр на этапе 11 сакавіка 1941 г. Рэабілітаваны ў 1961 г.]
Амаль, як пад капiрку: пераследваўся палякамi (польскiмi ўладамi), вiтаў «вызвалiцеляў», iмi жа быў i закатаваны…
Ага.
А Бранiслава Тарашкевiча ў 38-м расстралялi. А навошта першую граматыку мовы стварыў?!
А двумя днямi раней – i Сымона Рака-Мiхайлоўскага. Мабыць, за вершы ды музыку. Ну, гэтага маглi яшчэ i ў 34-м скончыць.
А Iгната Дварчанiна – у 37-м.
А… А няма чаго было ў тыя Радашковiчы наведвацца!
Уключаючы нават Купалу. Не наведваўся б, не паляцеў бы ў той лесвiчны пралёт.
Ну, як тут не згадзiцца з разумным чалавекам i сапраўдным патрыётам зямлi беларускай, што «в союзе с восточнославянскими соседями белорусские земли развивались, а в объятиях Запада – погибали».
1.08.2023
Свидетельство о публикации №124060403137