Настрой

Настрой натхнёны, паэтычны,
Прымусіць скласці новы верш.
Ён  цудадзейны, рамантычны,
Падкажа, як зрабіць найлепш.

Настрой бадзёры, бесклапотны,
Ты – рэдкі, летуценны госць.
Вястун вясенні, бестурботны,
Прагоніш боль, тугу ды млосць.

Настрой гарэзлівы, дзівосны,
Ты жыццярадасны скакун.
Цяплом зямным абудзіш вёсны
Ды хмар нагоніш шмат – табун.

Настрой лагодны, добры, лёгкі,
Даруеш новых вершаў строй,
Што нараджаюцца з палёгкай
Паэзіяй – маёй сястрой.

Настрой да працы, урачысты,
Мне новай сілы надаеш.
Прад аркушам паперы чыстай
Ты за сабой мяне вядзеш.


Рецензии