В парке старинном бел
белай сукенкі ў пацьме мільганне сэрца надзеяй сагрэла;
я бягу,я лячу на сустрэчу з табой,
мая белакрылая,
мілая-мілая,
зноў ты са мной.
Як вясновы прыбой гучаць бурныя хвалі вальса,
руку тваю асцярожна заціснуў я ў сваёй,як шчасце;
ці пачула ты,як вецер прашаптаў за мяне:
-люблю!назаўжды мая!
Голас мне твой адказаў цішэй ветра:-так...і я...
Многа дзён праняслось,шмат гадоў з той пары праляцела,
я даўно ўжо не той,ты не дзеўчынка ў сукначцы белай,
мае скроні пакрыла ўжо сівіна,і твая галава пасівела.
Праз далёкія тыя гады і нягоды
гэта сустрэча ў сэрцы жыве заўсёды.
Парк старадаўні,пад ветрам звіняць кусты,
ў цёмных алеях месяц пасрэбрыў кветы.
Усюду пары,толькі я ў адзіноцтве ў гэты вечар,
сумую ў чаканні гадзіны спаткання...
дзе ты?дзе ты?..
Свидетельство о публикации №124060305721