Гiшпанскае вiно

Люблю гішпанскае віно
І піў бы яго многа,
Калі б у нас расло яно,
А так не пью нічога.

Ліцьвінкі пацалунак мне
Шмат саладзей за віны,
Бо няма праўды у віне,
Яна ў душы дзяўчыны.

Я з ёю пражыву мой век
Шчаслівым без віна,
Калі ёсць побач чалавек,
Дзе рай не мае дна.

 


Рецензии