Неба, якое прасциралася далей

Дзяўчынка лавіла матылькоў маленькімі ручкамі ў траве.
Райніс у сваіх белых шортах і кашулі,
не быў падобны, на таго Райніса ў строгім касцюме. Ён ажно ззяў гэтай бялотай. Касцюм здаваўся лёгкім адценнем гэтага цёплага надвор'я.
   Алесь сарваў сцябліну і смактаў. Рамантыка. Дзяўчынка хоць і ў яе была шапачка ад сонца, папрасіла зрабіць ей таксама шапачку з паперы. - Райніс-нібы жартам сказаў, што ў гэтай шапцы, яна будзе падобна
на будаўніка, падміргнуўшы Глебчыку.
   Дзяўчынка была яшчэ маленькая і таму не магла іграць ў тэніс, але выказвала жаданне пагуляць. Потым яна уселася з маці і пачалі чытаць маленькую дзіцячую кніжку.
  Райніс папрасіў Глебчыка паіграць з ім, Алесь граў больш марудна, бо не было такого імпэту да ігры. А яго саўдзельнік занадта мітусіўся каб адбіць валан.  Каб гульня была на адной хвалі такога не было. Абеля сядзела ў купальніку, і сачыла за дачкой і за гульнёй дарослых мужчын. Яна адмеціла пра сябе спакойнасць Глебчыка, як бы той рысы якой не хапала ў яе сужэнца, можа быць яна была больш спакайнейшай, калі б Райніс быў такі.
  Глебчык адбіваў частыя напады, згулялі некалькі партый, як сапраўдным тэнісе. Алесь выйграў два разы. Потым кінулі ракеткі, па дыйшлі да высокага дрэва, Райніс абперся і засмаліў цыгарэты. Казаў больш пра гульню, нешта больш лапатаў, як бы то захлынаўся ад эмоцый, Глебчык паважліва слухаў, то глядзеў на Райніса то на неба, якое прасціралася далей, то паводдаль, там дзе далека, далека былі відаць старыя хаціны.
    
   


   
   


Рецензии