Ёсць многа генiяу забытых...
Ёсць многа геніяў забытых
І графаманаў, што руляць;
Таленавітых, ды забітых,
Асуджаных... Яны маўчаць.
Ёсць многа геніяў і мала
Ёсць тых, каго хачу чытаць.
Як многа талентаў прапала,
Іх мала хочуць выдаваць.
І нават тых, што выдавалі,
Спрабуюць зараз замаўчаць.
Кагосьці проста расстралялі,
Ці не дазволілі пісаць.
Руляць жа ўсюды графаманы,
Што агітуюць за ярмо,
І пішуць сотнямі раманы,
Нібыта пішацца само.
Ды ў нашым часе Інтэрнэту
Магчымасць ёсць, каб захаваць
Не толькі з вершамі газету,
Але і здольнасці - пісаць.
02 - 03. 06. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124060300140