Боль
Срэбны дождж, што ўздымае пыл,
Сыпле восень ліствой крылатай
На заштораны небасхіл.
Закружыў жураўліным клінам
Вераснёвы кароткі дзень,
Палыхае агнём рабіна,
Мітуслівы танцуе цень.
Кветак позніх букет духмяны
Мне становіцца ўсё даражэй.
Зноў сумуе маліннік п'яны
Мой вясёлы лясны карыфей.
Не заўважыш, як грымнуць зімы,
Падкрадзецца сівы мароз.
Боль за долю малой Радзімы
Не адпусціць без горкіх слёз.
Свидетельство о публикации №124060206652
З павагай,
Наталия Лурье 27.01.2025 22:37 Заявить о нарушении
Анатолий Яльницкий 28.01.2025 20:34 Заявить о нарушении