А кАлi там нiчога i няма...
Вось там за небакраем у нябёсах?...
Не трэба называць пакуты лёсам,
Калі вось там нічога і няма...
Калі вадою поўніцца карма,
І карабель гайдаецца на рыфах,
Чамусьці нам прасцей паверыць міфам,
Калі вадою поўніцца карма...
Калі бязвінных паглыне турма,
А здраднік будзе кіраваць законам,
Якім жа кіравацца мне канонам,
Калі бязвінных паглыне турма?...
Калі гавораць, што усё дарма,
Гатуючы для нас сырыя нары,
І як нам не напяць ланцуг трывалы,
Калі гавораць, што усё дарма?...
Калі душа не здолее сама,
Засцеражы яе ад злых намераў.
Няўжо каб не грашыць патрэбна вера,
Калі душа не здолее сама?...
Калі вось там нічога і няма,
Калі карма згубілась пад вадою,
І карабель нарэшце стаў турмою,
Калі гавораць, што усё дарма-
Душа сама павінна ўсё адолець.
Свидетельство о публикации №124060205622