Алмаз
Я ведаў,
ты ўсё зробіш правільна,
бо ведаеш, што патрабуецца
дзеля агранкі алмаза,
што ўчора стварылі,
сустрэўшыся вочы твае й маі.
Я веру ў цябе,
ты ўсё зробіш належна,
а потым
мне нешта шапнуць твае вусны і воласы,
і целаў пульсацыя, дрыжыкі скуры,
цень сілуэтаў, хай знікне ў тым самым алмазе...
2000 г
Свидетельство о публикации №124060205427