Круцяцца дыскi

Круцяцца дыскі,
кружыцца лісце,
коптары б’юцца
над галавой.
Хтосьці не ў Кіеве,
хтосьці не ў Мінску,
хтосьці са смерцю,
хтосьці з жыццём.

Скачуць вясёлыя,
сочаць хлуслівыя,
у лесе рамантыкі
спяць пад дажджом.
Ты невясёлая,
быццам нахабная,
словы з настроем,
прабач, абышто.

Вось скрыжаванне,
вось павароты,
вось варыянты:
радасць/адчай.
Кінь мне манету:
арол або рэшка,
і не паказвай,
проста схавай.

2024

по русски тут:

http://stihi.ru/2023/10/04/4411


Рецензии