Шэраг думак
Час, ты з цяжкім ходам.
Камандзір наш заліхвацкі,
Ганарыцца родам.
Старажытны род, вядомы,
Выпраўка засведчыць.
Добры камандзір, свядомы,
Ад нястач не енчыць.
Частка наша, што разбіта
Ў баі пад Гродна,
Па лясах павінна блытаць,
Ды змагацца годна.
Збераглі патроны, зброю,
Помнім доўг, прысягу.
На балоце лагер створым
Пад чырвоным сцягам.
Сувязныя – нашы вушы,
Вочы ў стане смерці.
Сувязь-крэпасць не парушаць
Паліцаі-чэрці.
За чужы пралік задатак,
Мала нас, нястачы...
Цяжкі час – вайны пачатак,
Важныя задачы.
Ваявалі – план быў добры,
Камандзір на месцы.
Небяспека, ты як кобра,
Верым кожнай вестцы.
Шэраг думак карагодам –
Барацьба – знямога.
Доўг няслі перад народам,
Крэпла Перамога.
Свидетельство о публикации №124060204226
Партизаны, партизаны - мои мысли,сны.
В преддверии 80 - летия освобождения республики Беларусь от немецко- фашистских
захватчиков мы благодарим всех , кто сражался за наше счастье жить в мире , в особенности , кто не дожил до этой светлой даты.С уважением.
Геннадий Трутько 05.06.2024 08:28 Заявить о нарушении