Ода Фемiдзе
Сябры мае! Мы 40 год
Фемідзе служым брава
Нясём законы у народ,
Каб працьвітала права.
Жыццё кіруецца ў прыродзе
Законам выгады і сілы.
Не будзе еднасці ў народзе,
Калі закон слабы, пахілы.
Пагэтаму яшчэ ў Афінах
Прынялі выбары закону.
Прыжыўся ён ва ўсіх краінах
Дэмакратычнага наклону.
Яго, развітага ў Балонні,
Асцерагаўся гвалту спрут.
Быў караю для беззаконня
Сапегам выданы Статут.
Ён быў найбольш распрацаваны
Служыў дзяржаве тры вякі,
Бо быў лагічным без заганы
Найлепшы ў свеце быў такі!
Прыбытак мае кожны з працы
І ўсім яна прыносіць плён,
Калі ў хаціне і ў палацы
Ёсць найвышэй за ўсё закон!
Нясём мы ўсе святло закону,
Але як гвалт акружыць нас
Тады дзяржавы абарону
Ачоліць прэзідэнцкі ўказ.
Свидетельство о публикации №124060203756