Мы будзем вечна маладымi!

Мы будзем вечна маладымі!
Ня важна цераз колькі год
У прадвячорным сінім дыме
Мы будзем танцаваць факстрот.

Ня важна ці зімой, ці летам,
Пад вальс ці мадэрновы хіт
З'яднаюцца вачэй сусветы
Ў зялёна-кары малахіт.

Хвалі салодкага дурману
Ахінуць целы праз гады.
Я цалаваць цябе да рана,
Буду бязбожна малады.
 
Пад пацалункамі забудзеш,
Што праляцела многа лет,
Як з жарцю цалаваў у грудзі,
Мядовых вуснаў піў сакрэт.

Сальюцца сэрцы й душы нашы
Ў найшчслівейшую з істот,
Тады пачуццяў жарсць пакажа,
Нам дзе ў сад райскі уваход!


Рецензии