Пажаданне

Прачытай верш і ўяві:
Свіцязь і мяне с табою.
Ціха і няма прыбою.
Час з прыродай візаві.

Непаўторны, мімалётны
Момант той, што нас сустрэў.
Ён з вясною адгарэў
І застаўся я самотны.

Назаві сустрэчы час
Пакліч пад дубровы шаты,
Дзе шчаслівы ды багаты
Ранак расцвітаў для нас.

Мроі збудуцца! Павер!
Аб былым я не гарую.
Мары я табе дарую,
А душа там і цяпер!


Рецензии