Вясновы дождж
Святочна-урачысты гаспадар.
У ботах – яны ззяюць срэбным хромам,
Зямліцы-маці дожджык – шчодры дар.
Дождж ачышчальны с бурнай навальніцай,
Нібыта расцугляная яна.
Раз'юшаная , страшная ільвіца,
З вады стаіць сапраўдная сцяна.
Грымоты, навальніцы – подых неба,
Без навальніц не будзе і жыцця.
Глынае сквапна гэту воду глеба,
Нап'ецца ёй амаль да забыцця.
Вясновы дождж з маланкаю, ты – гучны,
З сяброўкай навальніцай разам вы.
Паплечнік ты ўдалы, добры, зручны,
Прыгожы, асвяжальны ды жывы...
Свидетельство о публикации №124052801702
Мария Розумко 28.05.2024 09:34 Заявить о нарушении
Татьяна Цыркунова 29.05.2024 08:35 Заявить о нарушении