Мо мне здалося
І снежань крочыць па двары.
Але ці так, – мо мне здалося?
Не чутна крыкаў дзетвары.
Не цягнуць хлопцы санкі з хаты,
Бо недзе снег згубіўся зноў,
І рэчкі плёс зеленаваты,
Катком не вабіць хлапчукоў.
Ды што казаць – нібы сіроты:
І лес, і луг, і далягляд.
Ды дабаўляе дождж слізоты,
У шэры снежаньскі нарад.
"Вось і мяркуй" – кажу сабе я,
"Не тыя зімы, што былі,
Не тыя моцныя завеі,
Што дзень і ноч вакол гулі".
Даўно б збылася тая мара:
На ганак выйсці, крок зрабіць,
У срэбра вытканы абшары,
Доўгачаканы снег ляжыць.
Блішчыць на сонейку, іграе,
Той снег дзяцінства – не растаў...
Змяніўся клімат – снег чакаем,
Як ён нас некалі чакаў.
Ды ў навагоднюю гадзіну,
Калі так хочацца сняжку,
Мінулым мрояць успаміны
У вёсцы той, у тым баку.
Свидетельство о публикации №124052704964