Родныя людзi
леанід ПРАНЧАК
Трымаецца зямля на трох кітах, –
Рассказваюць легенды і паданні.
А мне здаецца, што планеты гмах,
Трымаецца спрадвеку на каханні.
Так ёсць цяпер. І так заўжды было.
Вясна штогод вяртаецца з бусламі.
Прыходзіць час схіліць сваё чало
Прад роднай хатай і перад бацькамі.
Родныя людзі, бацька і маці,
Лёсам сваім абавязан Вам я.
Клопат і ласка,
Роднасць і шчасце:
Мова, Радзіма, сям’я.
Родныя людзі, бацька і маці,
Дыхаю Вамі, як духам святым.
Сонца над хатай,
Свята – у хаце,
Любасць у сэрцы маім.
Ад бацькі пераняў я сілу слоў,
Характар, звычкі і нясумны нораў.
Бясконцую і верную любоў
Да роднай глебы і далёкіх зораў.
Матулі мілай спеў і рук цяплынь,
Яе цярпенне і самаахвярнасць
Я па жыцці нясу, нібы святлынь,
Мне з ёй не страшны ні туман, ні хмарнасць.
Родныя людзі, бацька і маці,
Лёсам сваім абавязан Вам я.
Клопат і ласка,
Роднасць і шчасце:
Мова, Радзіма, сям’я.
Родныя людзі, бацька і маці,
Дыхаю Вамі, як духам святым.
Сонца над хатай,
Свята – у хаце,
Любасць у сэрцы маім.
30.09.2023
Свидетельство о публикации №124052601256