Падзяка

- Што добрага, калі ляціш з дзявятага паверха?
- Ляціш.

Жыццё пракалола гэтыя вочы,
Каб болей не ззяла ім
Прыгажосць.
Жыццё вырвала гэты язык,
Каб не стаўся такім, як у вёсцы,
Смак.
Жыццё адрэзала гэтыя вушы,
Каб перайшла ў какафонію
Музыка.
Жыццё зламала і гэты нос,
Каб заклікам быў да ванітаў
Водар.
Жыццё асмаліла гэтыя рукі,
Каб сталася ім недасяжнай
Пяшчота.
Жыццё зрабіла ўсё,
Каб вызваліць з кайданоў
Розум.

З глыбокай пашанай дзякую
Настаўніку-жыццю.

24.05.2024


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →