Квiтнее май, шчабечуць птахi...
Квітнее май, шчабечуць птахі,
Жыццё ідзе, жыццё ляціць.
На сонцы хаты грэюць дахі,
Ля хатак бэзы просяць піць.
Квітнее май, шчабечуць птахі,
Жыццё ідзе і мы паўзём
Праз радасці, надзеі, страхі,
А значыцца, і мы жывём.
Квітнее май, шчабечуць птахі,
Пад плёнку сеюць агуркі,
Два чорныя буслы-манахі
Стаяць задумна ля ракі.
24. 05. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124052401994