Мiльён разоу
МІЛЬЁН РАЗОЎ
леанід ПРАНЧАК
Мяне Вы скарысталі,
Як кандом.
Цаню Вас
За разважлівасць і смеласць.
Пяшчоты
Адурманеным віном
Мяне хмяліла
Вашых вуснаў спеласць.
У той чароўны міг
Я не гадаў,
За што мне гэты
Лёсу падарунак.
Я Вас не ведаў,
Вас я не кахаў.
Ды Вы сказалі:
Я Ваш паратунак.
Адчуць утому
І спазнаць палёт.
І бачыць сэрцам Вас,
А не вачыма.
Каханнем наталіцца
Напярод
Не ведаў я,
Што гэта немагчыма.
Адплыў не ў час
Вясны маёй паром.
А я дасюль
У думках Вас цалую.
Мяне Вы скарысталі,
Як кандом.
Ды я не крыўдаваў.
І не крыўдую.
Мільён разоў
Я Вас успамінаў.
Як мог я жыць
Без гэткай асалоды?
Я Вас не ведаў,
Вас я не кахаў.
Ды ведаць Вас
Хацелася заўсёды!
22.05.2022
Свидетельство о публикации №124052201090